Можам, калi захочам, або Па слядах Напалеона i не толькi...

Турызм, як паказвае сусветны вопыт, з’яўляецца вельмi прыцягальным для папаўнення мясцовай казны. У Вiцебскай вобласцi таксама ёсць пэўныя дасягненнi ў гэтым накiрунку.

Напрыклад, у Гарадоцкiм раёне iнтэнсiўна ажыццяўляецца праграма развiцця турызму. У лiку iншага тут запланавалi стварыць на беразе возера Лосвiда хутар, госцi якога змогуць папрацаваць у кузнi, наведаць лазню, падаiць карову, адправiцца рыбку палавiць... Дарэчы, Лосвiда, што кiламетраў за 35 ад Вiцебска, — вельмi папулярнае месца сярод рыбакоў: рыбы тут шмат, i самай рознай. Так што госцi сюды прыязджаюць цэлымi сем’ямi. Возера падзяляе на дзве часткi ўнiкальная шырокая сцежка (да 4 метраў), якую называюць «Напалеонаўскай», таму што па ёй праходзiлi калiсьцi войскi славутага iмператара. Адна з легендаў, дарэчы, сведчыць аб тым, што французы ўручную стварылi сцежку. Безумоўна, i тут шукаюць знакамiты «французскі скарб». А вось на думку навукоўцаў, узвышанасць на дне праз усё возера з’явiлася сама сабой, проста потым людзi дадалi грунту, стварыўшы шлях памiж вады.

А яшчэ тут плануецца добраўпарадкаваць пляжы, пашырыць пракат лодак, арганiзаваць экскурсii на конях, пабудаваць вальер для дзiкiх жывёл i г. д.

Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка ўпэўнены, што такiя месцы на Вiцебшчыне могуць прыносiць нядрэнны прыбытак. Падлiчана ўжо, што кожны турыст можа «даць работу» 100 мясцовым жыхарам. На жаль, пакуль што квалiфiкаванага персаналу не хапае нават у гарадскiх гатэлях: у большасцi выпадкаў супрацоўнiкi не ведаюць замежных моў.

Затое ўсё болей з’яўляецца энтузiястаў. I не толькi сярод тых, хто займаецца арганiзацыяй турызму па роду сваёй дзейнасцi. У прыватнасцi, губернатар адзначыў iнiцыятыву работнiкаў культуры Глыбоччыны. Раней Глыбоцкi раён быў добра вядомы далёка за межамi Беларусi дзякуючы ксяндзу Ёзасу Бульку, якi пераўтварыў звычайную вёску Мосар у «беларускую Венецыю».

Цяпер другое жыццё, ды яшчэ з гiстарычным ухiлам, атрымлiвае вёска Iвесь. Паводле слоў начальнiка аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама Марыi Паляк, вельмi актыўна гэтая вёска будавалася ў пачатку 1970-х, калi з’яўлялася цэнтрам моцнай гаспадаркi. Тады з’явiлiся тут ФАП, школа, а ў вялiкiм 2-павярховым адмiнiстрацыйным будынку, акрамя канторы, размясцiлiся бiблiятэка i клуб. Але ж пасля развалу СССР захоўваць у добрым стане вялiкiя будынкi стала цяжка. I вось цяпер будынак павiнен стаць месцам для адпачынку. Мяркуецца, што знойдзецца шмат жадаючых пабачыць тут нацыянальныя абрадавыя святы, а таксама пасядзець у бары. У будынку былой школы адкрыецца гасцiнiца, разлiчаная на адначасовае знаходжанне 30 турыстаў. А да паслуг тых, хто не жадае жыць у гасцiнiцы, — iндывiдуальныя домiкi з усiмi выгодамi.

Кiраўнiцтва сельскага Савета ў такiм пераўтварэннi вёскi Iвесь у турыстычны цэнтр зацiкаўлена. Перададзена зямля для стварэння паркавай зоны. Аднаўляецца стары панскi парк, якi ўпрыгожаць скульптуры i малыя архiтэктурныя формы.

Побач знаходзiцца самае глыбокае ў Беларусi возера Доўгае, якое называюць беларускiм Байкалам. I па воднаму шляху адсюль можна трапiць у Балтыйскае мора. Таму тут упэўнены, што могуць зацiкавiць турыстаў са скандынаўскiх краiн — чаму б i не? Мiж iншым, шведскiя турыстычныя аператары ўжо неаднаразова вялi перамовы з калегамi з Вiцебшчыны i кiраўнiкамi мясцовых уладаў аб партнёрстве. Так што перспектыва прымаць у сябе гасцей — не такая ўжо i далёкая.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Источник: "Звязда"

Условия размещения

Время заезда/выезда
Заезд в 14:00, Выезд в 12:00.

Общие
Бар, видеонаблюдение, парковка, ресторан.

Отдых
Бассейн крытый, сауна.

Сервис
Завтрак в номер, трансфер, экскурсии.

Размещение с животными запрещено